Перейти до змісту

Soloviev

Форумчанин
  • Posts

    3635
  • Зареєстрований

  • Last visited

  • Days Won

    2

Everything posted by Soloviev

  1. Нешта задрылася за апошні час? Здаецца, пан Silentio калісьці быў прыхільнікам Саакашвілі. Я прапусціў штосьці важнае?
  2. Тамбоўскаму ваўку ён бацька. А што навангаваў - дык любы можа так "вангаваць". Мне цікава іншае:у які спосаб гэты кіроўца фуры прымусіць Зелю адпавядаць на ягоныя пытанні. А тое, што ўкраінцы ставяць Зелю рачка сваімі ўльтыматумамі - гэта цалкам лагічна: як гукнецца, так і адгукнецца.
  3. Усё больш украінцаў ставяць ултыматумы Зяленскаму. А вось яшчэ адзін выпадак:
  4. І чый тады будзе Крым, калі там больш паловы - рускія?
  5. Скажыце, калі ласка, чаму пра Парашэнку гаворыце "кнур, свыняка" і дтп? Якая прычына для такой агіднай мянушкі?
  6. Прывітанне. Так, назіраем з надзеяй, што здолееце не страціць тое, што набылі за апошнія 5 гадоў. Шчыра кажучы, здзіўлены вынікамі экзітполаў..
  7. Экзітпол - гэта яшчэ не вынікі выбараў, так што пачакаем з высновамі.
  8. Размовы пра чып пад скуру вядуцца даўно, і прыхільнікі запэўніваюць людзей, што ўсё гэта робіцца дзеля зручнасці. А яшчэ для павышэння бяспекі. Тут нехта казаў, што для законапаслухмянага грамадзяніна ніякай небяспекі не існуе. Вы добра падумалі? А цяпер падумайце, ці змаглі б вы выйсці на майдан, калі б у вас быў чып, якім лёгка могуць кіраваць уладныя структуры? Не, спачатку усё падаецца прыстойна. Напрыклад, чып патрэбны для хуткай ідэнтыфікацыі людзей, чыя праца звязана з высокай рызыкай: Вайскоўцы, сілавікі, пажарныя і г.д. Маўляў, чалавек атрымаў пашкоджанне і знаходзіцца ў непрытомным стане. Пашпарту няма, а патрабуецца хуткае пераліванне крыві ці нешта такое. Ёсць чып - паднеслі адпаведную счытвальную прыладу і імгненна маюць звесткі, хто такі, якую групу крыві мае і на што церпіць алергію. Калі грамадства праглыне, гэтыя катэгорыі працаўнікоў прачыпуюць. Потым пад рознымі падставамі спіс катэгорый будуць непрыкметна пашыраць, пакуль не ахопяць усіх. А паралельна будуць весці размовы на тэмы, што чып на руцэ - гэта ненадзейна, таму што чалавек можа страціць гэтую руку, і ўся ідэя не спрацуе. Таму трэба памясціць чып у надзейнае месца - у грудную клетку або ў чарапную скрынку. Такім чынам усталёўваецца поўны кантроль над чалавечай асобай. Вас у любы момант могуць "адключыць". Напрыклад, калі вы ў любой форме выказалі пратэст уладзе або зрабілі штосьці "незаконнае". Вы проста страчваеце прытомнасць. І гэта яшчэ самая лёгкая і гуманная мера. Нагадаю, што рабаўладанне і прыгоннае права былі поўнасцю законнымі. Сталінскія рэпрэсіі таксама былі законнымі. У Паўночнай Карэі (ці дзе там яшчэ) улада дзейнічае законна. А яшчэ гэты чып лёгка можа сачыць за вашымі думкамі і нават фармаваць іх у "патрэбным" напрамку. Вы перастаеце быць сабою. Вамі поўнасцю кіруюць. Вы - зомбі 80 лэвела. Гэтага хочаце, панове аматары гаджэтаў? Ну то павінны быць выбар. Хто хоча - хай сабе ўжыўляе чып пад скуру, а хто не хоча - мае поўнае права адмовіцца. Толькі так. І спробы неяк абмежаваць правы тых, хто адмовіўся, павынны ліквідавацца на караню. Банкі, крамы, установы, мытня, прапускныя пункты і г.д. павінны абслугоўваць усіх кліентаў - і з чыпам, і без.
  9. Гэта не так. Знайдзіце на Ю-Тубе канал "таки да, киевская хунта" і прагледзьце хаця б пару ролікаў. Блогер - украінец, этнічны габрэй.
  10. А ён і пуйла не шануе. Перагледзеў больш за два дзесяткі ролікаў, нідзе ён не казаў пра пуйла добра.
  11. Панове, усё гэта надзвычай цікава, але, прабачце, што там у Венесуэле? (с)
  12. Каля 15%, і большасць знаходзіцца ў заходняй частцы краіны.
  13. На жаль, гэтая тэма ў нас практычна не абмяркоўваецца. Што вы хочаце, калі папы ў нашых царквах просяць Багародзіцу ахоўваць Расею ды часам кажуць: "мы, расіяне" замест "мы, беларусы". Чуў на ўласныя вушы. Патрыярх наш родам з Разані. Многія папы - расейцы. Лепш да касцёлу, чым у такую царкву. У касцёле часта служаць на беларускай, чаго няма ў праваслаўных царквах. Наданне Томасу Украінскай ПЦ. Па расейскіх каналах, якіх тут большасць, зразумела, рэакцыя адмоўная, істэрычная. Нацыянальныя каналы адрэагавалі больш стрымана. Наколькі бачу, у людзей рэакцыя больш станоўчая, чым адмоўная. Было б цікава схадзіць у праваслаўную царкву, каб пачуць, што там гавораць пра Томас для Украінскай ПЦ. Але не. Вырашыў не хадзіць без крайняй неабходнасці.
  14. Дакладна не ведаю. Чуў, што вывелі. Прынамсі, нізде іх не бачыў. Але ведаю, што "работа ведётся", і тут бываюць "ветлівыя чалавечкі" без формы, хай сабе і ў невялікай колькасці. Ваенны аб'ект, які мне вядомы - РЛС доўгахвалёвай сувязі з флотам РФ. Ён быў тут пабудаваны напрыканцы 1960-х гадоў, і да гэтай пары дзейнічае.
  15. Прывітанне, shpylka. Па маіх назіраннях. падтрымка такая: мала хто добра ставіцца дя яго, але калі ўзнікне небяспека краіне і ён ачоліць супраціўленне, то падтрымаюць многія і многія - большасць. Апазіцыя таксама падтрымае. Аднак сітуацыя няпростая: мала не палова народу пакуль што не бачыць небяспекі ў тым аб'яднанні і лічыць расейцаў брацкім народам. Прыклад Украіны іх не навучыў. Гэта вынік расейскай прапаганды, якая льецца з усіх дзяржаўных СМІ. Апошнім часам яе стала крыху менш, але мазгі людзям хутка не зменіш.
  16. Не былі на канале Анатоля Сайгона? Не бачылі першых беларуска-украінскіх пасядзелак? https://www.youtube.com/watch?v=t8ifixZpr_U&t=9s
  17. У лясы наўрад ці хто пойдзе, гэта бессэнсоўна. 21 век на двары. Любая групоўка лёгка вызначаецца і потым ліквідуецца. Хутчэй за ўсё, будуць іншыя метады барацьбы. Аднак не думаю, што справа дойдзе да страты суверэнітэту. Гэтакжа не думаю, што падтрымка цяперашняга кіраўніка 50%. Тую лічбу трэба падзяліць на 3, калі не больш.
  18. Хто пра што, а вашывы пра лазню. (с) Нават лёгкую бабскую працу трэба ўзнесці на п'едэстал. НМД, варта (асабліва мужчынам) паглядзіць фільм "Мизандрия", каб крыху па-іншаму пачаць успрымаць рэчаіснасць.
  19. Шчыра віншую, украінскія браты! Гэта адна з вашых вялікіх перамог над масковіяй. Слава Украіне!
×
×
  • Створити...