Перейти до змісту

Soloviev

Форумчанин
  • Posts

    3635
  • Зареєстрований

  • Last visited

  • Days Won

    2

Everything posted by Soloviev

  1. Не думаю, што так доўга. Бо я взнавав. (с) Дід Свирид А вам - моцы і трываласці. Увесь свет перажывае за вас і дапамагае, як можа. Мы таксама з вамі. Разам пераможам.
  2. Колькасць насельніцтва Данецка зменшылася, ален не катастрафічна, з 966 да 910 тысяч чалавек. Няўжо там усе пракацапнікі? А калі сур'ёзна, то людзі пад акупацыяй, што ў АРДЛВ, што ў нас. Вы прывыклі мяркаваць, зыходзячы са сваіх рэалій - хто з кіеўскіх, хто са штатаўскіх. С пазіцый свабоднай краіны. Расплюшчыце вочы, нарэшце.
  3. У мяне пытанне: чаму ўкраінцы не выходзяць на пратэсты ў Данецку й Луганску ды не пальюць дрэва свабоды (пажадана варожай) крывёю?
  4. Ага, ну добра. Цікава, што па-твойму могуць сёння зрабіць беларусы?
  5. Назад не адкруціш. Трэба мець справу з тым, што маем на сёння. Вопыт не з'яўляецца сам па сабе, з пустаты. Не ўсе з нас гэта разумеюць. Прыкладна гэтак і ў вас яшчэ тыдзень таму было багата ваты ватнай, а вайна рэзка прачысціла галовы.
  6. Прыкра, але нацыя не згуртаваная.
  7. Жыве вечна! Героям слава! Шмат пісаць няма магчымасці, але спадзяюся, што навала не працягнецца надта доўга.
  8. Складанае пытанне. І балючае. Мы пад акупацыяй. Ахвотнікаў ваяваць з Украінай ніколі не было.
  9. Прывітанне, Украіна. Рады, што форум шчэ працуе.
  10. , Ён не разумее стану рэчаў. Лукашэнка канчаткова страціў легітымнасць пасля таго,як нацкаваў АМАП на бяззбройных людзей і пасля жорсткіх катаванняў у турмах. Са злачынцам няма пра што дамаўляцца, ён больш не ўлада. Для яго не засталося варыянтаў адыходу, ён сам сябе загнаў у кут, з якога або пад суд, або ўцякаць. Можа паспрабаваць заліць Беларусь крывёю, але НМД, гэта не атрымаецца, тут не Паўночная Карэя.
  11. @Спартак, Дзякуй за адказ. Тыя, хто "зраджував", і зараз "зраджують". А выйшлі тыя, каму цяпер не пофіг, і тыя, каму раней было не пофіг. Зараз падрасла моладзь, і нас стала больш. Калі раней ягонага электарату было больш 50%, то цяпер наўрад ці 10 набярэцца.Большай часткай гэта маладыя людзі. У некаторых з ягонага электарату нарэшце расплюшчыліся вочы. А тое, што пратэсты яшчэ не набралі дастатковага градусу злосці, цалкам заканамерна: ніхто не хоча крыві. Але яна пралілася, і думаю, што неўзабаве градус нянавісці павялічыцца. Наконт польскага цуду - а хіба Украіна не атрымлівае фінансавай дапамогі ад Захаду? У Польшчы не далі развіцца алігархату і карупцыі (прынамсі ў тых маштабах, якія ва Украіне), таму яна дастаткова хутка прыйшла ў норму.
  12. Польскі не горш і вынікі лепшыя. З.Ы. А наконт "бульбы с укропом" цалкам "за", абедзьвума рукамі. :tu:
  13. Януковіч табе бацька. І ўсё ж мы дойдзем, Дойдзем мы да Беларусі! (с)
  14. Ja-ja, meine schwester! Пытанне застаецца: ці быў хто з вас на Майдане ў 2014-м?
  15. Пляменнікі ды іншыя сваякі-знаёмыя - не лічацца. Мне цікавыя меркаванні тых, хто сам быў на Майдане. Усе астатнія не надта цікавяць, прабачце. Бо вы нічога не бачылі ўласнымі вачыма, нічога не перажылі там, дзе йшла барацьба. Так што канапныя меркаванні не надта цікавяць. Што да неабходнай колькасці кіраўнікоў - не трэба перабольшваць значнасць гэтага пытання. Знойдзем людзей,няма праблемаў. Любы адукаваны малады чалавек справіцца з адміністрацыйнымі функцыямі не горш за тых выканкамаўскіх баб, якія з раніцы да вечара п'юць гарбату, складаюць адпіскі ды прыдумваюць усё новыя абмежаванні. Тое самае і на прадпрыемствах. Дастаткова спецыялістаў, якім цяперашняя ўлада ўпоперак горла. Так што за гэта не хвалюйцеся.
  16. Праблема вашых меркаванняў у тым, што вы шмат чаго прыдумваеце на тэму "як білорусі думають". Менш думайце за іншых, у кожнага свая галава на плячах, і вам невядома, што ў іх адбываецца. Таму не трэба будаваць фантазіі на тэму. Цікава, з вас хоць адзін быў на Майдане ў 2014-м? Адклікніся, хто быў.
  17. Гэта самае надзённае пытанне для нас. Пакуль дзядзька Лу трымае ўладу, ніякіх сапраўдных выбараў не будзе. Яны могуць адбыцца толькі пасля яго сыходу. Таму першае пытанне - адстаўка дыктатара, другое - празрыстыя выбары з новым складам выбарчых камісій і пры ўдзеле міжнародных назіральнікаў, Трэцяе - расследаванне і суд над тымі, хто ўчыняў зверствы і тымі, хто аддаваў адпаведныя загады. Гэтыя тры пытанні ідуць у адным пакеце. Ясна рэч, што расія будзе ўсімі сіламі і сродкамі ўмешвацца і пастараецца не выпусціць Беларусь з зоны свайго ўплыву і кіравання. Нам трэ будзе трымаць гэта пытанне ў цэнтры ўвагі, таму што гэта пытанне існавання Беларусі.
  18. Ёсць багата небяспечнасцяў. Тут і магчымасць выбару "падсадных", і ўмяшанне Расіі, і шмат чаго яшчэ. Але за нас гэты шлях ніхто не пройдзе, а гісторыя паказвае, што толькі ўласны досвед ідзе ў залік. Ваш досвед мы бачым і прымаем, але пакуль не пройдзем праз свае памылкі, будучыню не пабудаваць.
  19. Маеш рацыю, але не ва ўсім. Думак "ось заживемо" няма. Ясна, што адразу лёгка не стане. Зараз ідзе барацьба за нармальныя выбары, і толькі. Усё астатняе - пытанні другога плану, якія будзем вырашаць наступна. Без вырашэння пытання №1 не будзе нічога, толькі цемрашальства.
  20. Табе трэ было б пабыць на Плошчы Незалежнасці ў Менску. У людзей няма ілюзій. Выйшлі людзі ўсіх узростаў, але пераважная большасць была за моладдзю. Свядомай, высокаадукаванай.
  21. Хто б казаў пра наіўных дзяцей, толькі не той, хто 73% выбраў блазна прэзідэнтам.
  22. О, сколько нам открытий чудных... (с) Ну, наш хаця б не стукаў х... па клавішах.
×
×
  • Створити...